Выбары ў Беларусі 2015

Аркадзь Бабчанка: Гэта будзе «Афган 2.0»

video

Словы і справы Крамля, які распачаў вайсковую аперацыю ў Сірыі, разышліся. Дэклараваная мэта – змаганне з джыхадыстамі «Ісламскай дзяржавы», на справе аказалася вайной супраць паўстанцаў – праціўнікаў Асада. Кошт разыходжанняў – забітыя мірныя грамадзяне.

Вайсковая аперацыя расейскіх войскаў у Сірыі яшчэ да іх пачатку выклікалі трывогу ў ЗША, Ізраілю. Пасля ж першых авіяўдараў патрабаванні спыніць аперацыю прагучалі з боку Саудаўскай Аравіі. Дыпламаты заявілі, што ў гарадах Хомс і Хама, куды пацэліла зброя Расеі, баевікоў «Ісламскай дзяржавы» няма. Наагул імкненне кіраўніцтва Крамля прыняць удзел у сірыйскім канфлікце ідзе насуперак палітыкі краінаў Захаду. Інтарэсы апошніх – спыненне кровапраліцця, адстаўка Башара Аль-Асада і сумесныя намаганні ў барацьбе з джыхадыстамі. Расея выступае за існага прэзідэнта і патрабуе ад іншых краінаў спыніць авіяпалёты ў сірыйскім небе. Абмяркоўваем сітуацыю разам з вайсковым журналістам Аркадзем Бабчанкам.

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ