Выбары ў Беларусі 2015

Алег Волчак: «Міліцыю ўжо не ўспрымаюць як орган бяспекі»

video

Абыходжанне з інвалідам выклікала сварку паміж міліцыянтамі ды пасажырамі метро. Але сляпога чалавека затрымалі, пазней стала вядома, што на яго завялі крымінальную справу за супраціў міліцыі. Следчы камітэт высвятляе ўсе акалічнасці здарэння, а таксама «ступень абмежаванасці фізічных здольнасцяў» мужчыны. Акцэнт робіцца на тое, што мужчына раней быў судзімы. Тым не менш затрыманы ў метро чалавек, які прасіў міласціну, не агрэсіўны, не п’е.

Дык ці была патрэба ў такім жорсткім затрыманні? Пра гэта – размова ў «Гарачым каментары» з былым следчым, а цяпер праваабаронцам Алегам Волчакам. Госць «Белсату» перакананы, што ў дадзенай сітуацыі не было прычынаў для прымянення фізічнай сілы і спецсродкаў з боку міліцыянта. «Гэтае прылюднае валачэнне выклікае нават страх: міліцыя не ведае сваіх правоў і дапускае такія рэчы. Сёння міліцыю ўспрымаюць не як орган бяспекі, а як супрацьпраўны орган», – кажа Волчак. Глядзіце больш у відэаматэрыяле.

МЛ, belsat.eu

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ