Пад вокнамі камфартабельных дамоў дыміць прамысловы гігант – менскі Радыятарны завод. Жыхары новабудоўлі днямі не могуць адчыніць вокны з-за жудаснага смуроду. Незадаволеныя грамадзяне сабралі подпісы з патрабаваннем вывесці завод па-за межы гораду ці выплаціць ім кампенсацыю.