Выбары ў Беларусі 2015

Рэкорды ад ЦВК: за чатыры дні прагаласаваў кожны трэці


ЦВК Беларусі падае рэкордныя звесткі: за тры дні датэрміновага галасавання свой голас аддаў кожны пяты беларус.

Назіральнікі фіксуюць завышэнне яўкі з боку выбарчых камісіяў, шматлікія выпадкі прымусу да ўдзелу ў галасаванні ды ўмяшанне ў працу камісіяў. Як ствараюцца «патрэбныя бюлетэні»?

Паводле кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», розніца паміж звесткамі ад назіральнікаў і афіцыйнымі лічбамі яўкі склала за першыя тры дні 7 %. З афіцыйнай інфармацыі самая высокая яўка назіраецца ў Віцебскай вобласці – амаль 20 %, самая нізкая – у Менску, дзе прагаласавала толькі 17 % выбарнікаў, а таксама па-за межамі Беларусі – 15 %. Між тым гэтыя паказнікі значна вышэйшыя, чым падчас мінулых прэзідэнцкіх выбараў. У 2010 годзе за першыя тры дні датэрмінова прагаласавалі амаль 12 % выбарнікаў, агулам – 23,1 %.

Госця «Гарачага каментара» – назіральніца Вольга Нікалайчык.

МЯ, belsat.eu

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ