Выбары ў Беларусі 2015

Жыхары Кіева пра расейскія базы: Перад выбарамі Лукашэнка можа казаць «не», а пасля ён скажа «так»

video

Журналісты «Белсату» распыталі мінакоў на вуліцах украінскай сталіцы, што яны думаюць пра размяшчэнне расейскіх вайсковых баз на тэрыторыі Беларусі.

«Беларусь не дазволіць гэтага. Я троху сачу за гэтым, Беларусь вядзе сваю актыўную палітыку адкрытую і не адкрытую, таму я бачу, што будуць усяляк не дапускаць стварэння гэтай базы».

«Лукашэнка не пагодзіцца, каб не разбурыць сяброўства з Украінай».

« Так складаюцца ўмовы, што хутчэй за ўсё Лукашэнка скажа не».

«Лепш развязваць праблемы не вайсковаю сілай, а дамаўляцца, а падобна, што Расея працягвае дзеяць як ў XVI стагоддзі з пазіцыі сілы, але цяпер такі падыход асуджаны на паразу».

«Перад выбарамі Лукашэнка можа казаць не, а пасля ён скажа так».

belsat.eu

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ