Выбары ў Беларусі 2015

Выбары-2015: першыя парушэнні на ўчастках

video

У Беларусі адкрыліся выбарчыя ўчасткі. Цяпер выбарнікі могуць загадзя даведацца, ці ўключаныя яны ў спісы для галасавання. Агулам, удзел у выбарах змогуць прыняць амаль 7 мільёнаў чалавек. Найбольш чалавек валодаюць выбарчым правам у Менску – адзін мільён і трыста тысяч.

Між тым, ёсць ужо і першыя парушэнні. Грамадская арганізацыя «Права выбару-2015» паведамляе, што абласны каардынатар назірання руху «За Свабоду» Леанід Гаравы зафіксаваў парушэнні адразу на пяці выбарчых участках у Гарадку, што на Віцебшчыне. Тут за першыя гадзіны працы ў спісы ўнеслі ад 87 да 360 чалавек, якія нібыта пажадалі прагаласаваць ўдома. Паколькі зарэгістраваць такую колькасць чалавек за лічаныя хвіліны папросту немагчыма, праваабаронца Леанід Гаравы склаў адразу пяць скаргаў.

Падобныя парушэнні выявіў і іншы назіральнік ад партыі БНФ Леанід Пастухоў, які налічыў 157 гэтак жа зарэгістраваных выбарнікаў.

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ