Выбары ў Беларусі 2015

Вядоўца «Россия 24»: вельмі ўдалы час для бамбардавання

video

Вядоўца «Россия 24» дэталёва распавёў пра спрыяльныя метэаўмовы для нанясення авіяўдараў у Сірыі. Паводле журналіста, у гэтым месяцы не прадбачыцца ні дажджоў, ні моцных вятроў.

 

«У такіх метэаўмовах самалёты могуць ныраць пад аблокі і наносіць эфектыўныя ўдары па наземных мэтах. І толькі пры актыўным супрацьдзеянні СПА падымаюцца вышэй. Атрымліваецца, што выкананне баявой задачы расейскім ВПС могуць ўскладніць толькі пясчаныя буры».

Расея пачала вайсковую аперацыю ў Сірыі 30 верасня. Тады расейскія ВПС здзейснілі каля 20 вылетаў, а першыя ўдары прыпалі на правінцыю Хомс. Падчас атакі загінулі па меншай меры 36 грамадзянскіх асобаў.

Мясцовыя СМІ заявілі, што ніякіх баевікоў «ІД» ў кропцы ўдару не было, а франтавая авіяцыя РФ бамбуе пазіцыі сілаў, якія выступаюць супраць рэжыму Башара Асада.

Паводле «РИА Новости», больш за тры тысячы баевікоў з груповак «Ісламская дзяржава», «Джебхат ан-Нусра» і «Джейш аль-Ярмук» збеглі з Сірыі ў Іярданію, бо баяцца маштабнага наступлення сірыйскай арміі і авіяўдараў расейскіх самалётаў.

Раней падобны прагноз надвор’я расейскае тэлебачанне рабіла для Дэбальцава.

ДР, http://www.belsat.eubelsat.eu

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ