Выбары ў Беларусі 2015

Віталь Портнікаў: Лукашэнку не патрэбная расейская база, яна ператворыць яго ў губернатара Беларусі


Фота news-ua.com

Украінскі журналіст мяркуе, што Лукашэнку не падабаецца новы праект Пуціна, але кіраўнік Беларусі не ведае, як супрацьстаяць стварэнню вайсковай базы.

«Расейская база ператворыць беларускага прэзідэнта ў губернатара Беларусі, які будзе вымушаны дзейнічаць з улікам факту наяўнасці на тэрыторыі краіны расейскага вайсковага кантынгенту», – піша Віталь Портнікаў напісаў на старонцы Espreso.tv.

Публіцыст звяртае ўвагу на тое, што Пуцін захацеў стварыць авіябазу ў Беларусі менавіта цяпер. Віталь Портнікаў выказвае меркаванне, што гэта звязана з няздольнасцю Расеі ў дадзены момант уплываць на Беларусь фінансавымі датацыямі.

«Грошай для Беларусі ў сённяшніх умовах застаецца ўсё менш і менш. І Лукашэнка ўжо пачаў глядзець на Захад. Таму Пуцін абраў вайсковы падыход да вырашэння праблемы. Патрэбная база. Калі ў Менску хтосьці вырашыць, што саюз з Масквой не адпавядае нацыянальным інтарэсам, Расея акупуе Беларусь і накіруе чарговага («кіраўнік» анексаванага Крыму) падпісваць пагадненне аб стварэнні Беларускай федэральнай акругі ў складзе Расеі», – мяркуе Портнікаў.

НМ, belsat.eu

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ