Выбары ў Беларусі 2015

Ужо ўвечары канцэрт «Салідарныя з Беларуссю» у Варшаве

video

«Dzieciuki», «Воплі Відаплясова» і іншыя гурты выступяць у цэнтры польскай сталіцы.

Канцэрт пройдзе ля Палацу культуры і навукі. Удзел у ім возьмуць «Dzieciuki» (BY), «Воплі Відоплясова» (UA), «Šuma» (BY), «Hańba!» (PL), Аня Русіновіч (PL), «Enej» (PL), «Амплітуда смеласці» (BY).

Імпрэза будзе праходзіць пад лозунгам «Вольнасць без межаў», распачнецца а 18-й. Канцэрт «Салідарныя з Беларуссю» адбываецца ў межах Тыдня салідарнасці з Беларуссю.

«Белсат» з’яўляецца патранатам мерапрыемства. Запіс канцэрту «Салідарныя з Беларуссю» можна будзе паглядзець у эфіры нашага тэлеканала 9 кастрычніка а 22:20 па беларускім часе.

Яшчэ адна падзея Тыдня салідарнасці з Беларуссю – канцэрт гурта Сяргея Міхалка «Brutto» у варшаўскім клубе «Hybrydy» 4 кастрычніка.

НМ, belsat.eu

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ