Выбары ў Беларусі 2015

Улаховіч: «Я – за супрацу з нашай Расеяй»!


ulachowicz

Беларусь павінна рабіць крокі да большага збліжэння з Еўрапейскім звязам, але не на шкоду адносінам з Расеяй і іншымі партнёрамі, заявіў кандыдат у прэзідэнты, старшыня Беларускай патрыятычнай партыі і вярхоўны атаман РГА «Беларускае казацтва» Мікалай Улаховіч 18 верасня ў сваім першым перадвыбарным выступленні на тэлеканале «Беларусь-1».

«Пра інтэграцыю ад Лісабона да Уладзівастока я заўсёды выступаў толькі ў адным плане – за адну культурную спадчыну», – сказаў ён.

Улаховіч падкрэсліў, што выступае за незалежнасць Беларусі. «Спадар Трусаў – адзін з заснавальнікаў БНФ – сцвярджае, што дзейны кіраўнік дзяржавы любіць асабістую ўладу, што і дазваляе Беларусі дагэтуль быць незалежнай. Я дадам: няхай працягвае любіць, калі гэта неабходна для незалежнасці Рэспублікі Беларусь», – сказаў палітык.

Гаворачы пра сітуацыю ўнутры Еўразійскага эканамічнага саюзу, кіраўнік патрыятычнай партыі Улаховіч заявіў, што «не зусім разумее стаўленне да Беларусі з боку Расіі» і выступае за «раўнапраўную і ўзаемавыгадную інтэграцыю» ў ЕАЭС.

Беларусь, на думку лідара патрыятычнай партыі, павінна выконваць ваенны нейтралітэт, але ў той жа час Улаховіч жадае цеснага супрацоўніцтва з Расеяй у межах Арганізацыі дагавора аб калектыўнай бяспецы.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ