Выбары ў Беларусі 2015

Украінскі дэпутат: Пытанне аб легалізацыі беларускіх добраахвотнікаў фактычна развязанае

video

Ці атрымаюць беларускія добраахвотнікі ўкраінскае грамадзянства?

Украіна будуе сцяну на мяжы з Расеяй – краінай-агрэсаркаю, а Беларусь, дэкларуючы добрасуседскія дачыненні, заявіла пра намер узвесці інжынерныя збудаванні на мяжы з Украінай. Як ставяцца да гэтай ідэі ва Украіне, абмяркоўваем з Паўло Кішкаром – дэпутатам украінскага парламенту.

Паўло Кішкар: Упэўнены, што гэта дзве розныя сцяны. Сцяна між Украінай і Расеяй – сцяна паміж дэмакратыяй і таталітарнымі рэжымамі Азіі. А сцяна паміж Украінай і Беларуссю – гэта, напрыклад, імкненне, перамагчы кантрабандныя плыні на мяжы.

Таму мы гатовыя дапамагаць беларускаму ўраду пабудаваць гэтую сцяну і ўпарадкаваць плыні нелегальнай кантрабанды на нашай мяжы. Думаю, гэта будзе толькі ў плюс развіццю нашых сяброўскіх адносінаў.

«Белсат»: У той жа час са своеасаблівай «сцяной» ва Украіне сутыкнуліся беларускія добраахвотнікі, якія ваявалі на Данбасе на баку ўкраінцаў. Чаму так доўга не вырашаецца пытанне легалізацыі і ці не з’яўляецца гэтая тэма прадметам нейкіх непублічных дамоўленасцяў кіраўніцтваў Беларусі і Украіны?

Паўло Кішкар: Ніякіх неафіцыйных дамоўленасцяў дакладна няма.

Пытанне аб легалізацыі гэтых людзей (добраахвотнікаў з Беларусі) фактычна развязанае.

У тым ліку разгледжаныя мае два законапраекты, якія спрашчаюць працэдуру атрымання ўкраінскага грамадзянства замежнікам, якія бралі непасрэдны ўдзел у баявых дзеяннях за Украіну. Адзін з іх ужо прыняты ў першым чытанні. Другі разгледжаны на камітэце і падтрыманы камітэтам. На дадзены момант усе прадстаўленні, якія разглядаюцца ў адміністрацыі прэзідэнта, прайшлі дакументальную падрыхтоўку. Думаю, з прыняццем гэтых законаў гэтыя людзі атрымаюць украінскае грамадзянства. Спрошчаная схема – гэта ўказ прэзідэнта, які асобна тычацца людзей, якія праявілі сябе на полі бою.

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ