Выбары ў Беларусі 2015

У выбарчы фонд Лукашэнкі паступіла $ 75 000


Цэнтрвыбаркам апублікаваў інфармацыю пра сродкі, што паступілі на рахункі выбарчых фондаў кандыдатаў на прэзідэнта.

У фонд Аляксандра Лукашэнкі паступіла больш за 1,3 млрд рублёў (каля $ 75 000), з якіх на 25 верасня патрачана каля 28,3 млн.

У фонд Сяргея Гайдукевіча паступіла 35,1 млн рублёў. Амаль усе грошы ўжо пайшлі на выбарчую кампанію кандыдата.

Мікалай Улаховіч назбіраў роўна 30 млн рублёў.

У фонд Таццяны Караткевіч пералічылі 8,7 млн, з іх каля 3 млн было патрачана.

Асабісты фонд кандыдата на прэзідэнта складаецца з ягоных уласных сродкаў, памер якіх не можа перавышаць 9 тысячаў базавых велічыняў. Пералічаць сродкі на рахунак кандыдата маюць права і грамадзяне – пры ўмове, што памер кожнага ахвяравання не перавышае 20 базавых велічыняў. Юрыдычныя асобы маюць магчымасць ахвяраваць не больш за 50 базавых велічыняў.

ЮВ, belsat.eu

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ