Выбары ў Беларусі 2015

У Варшаве распачаўся Тыдзень салідарнасці з Беларуссю. У пятніцу – вялікі канцэрт

video

«Свабода без межаў» – менавіта гэтак гучыць галоўны дэвіз Тыдня салідарнасці з Беларуссю, які распачаўся сёння ў Варшаве.

Канцэрты, выставы, публічныя дыскусіі, перформансы, сустрэчы і кінапаказы – выяўленне салідарнасці з дэмакратычнай Беларуссю абяцае быць цікавым і запамінальным.

Акцыя «Салідарныя з Беларуссю» ладзіцца з 2006 года і ўжо сталася традыцыйнай для польскай сталіцы. Штопраўда, звычайна яна ладзілася ўвесну. Але сёлета арганізатары пастанавілі не чакаць яшчэ паўгода і стартаваць напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у нашай краіне. А таксама паабяцалі зладзіць і аўтобусны тур з Менску да Варшавы – ды яшчэ і з бясплатнымі візамі. Між тым салідарнасць і сапраўды не мае межаў, а таму акрамя Беларусі мерапрыемствы агорнуць і нашых паўднёвых суседзяў – украінцаў.

Госць «Гарачага каментара» – адзін з арганізатараў Тыдня Салідарнасці з Беларуссю Яўген Ціхановіч.

«Белсат» з’яўляецца патранатам мерапрыемства. Запіс канцэрту «Салідарныя з Беларуссю» можна будзе паглядзець у эфіры нашага тэлеканала 9 кастрычніка а 22:20 па беларускім часе.

МЯ, belsat.eu

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ