Выбары ў Беларусі 2015

У ЦУМе прадаюць футболкі з выбарчым слоганам Аляксандра Лукашэнкі (ФОТАФАКТ)


У менскім ЦУМе прадаюцца футболкі з выбарчым слоганам кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі «За будучыню незалежнай Беларусі!». Футболкі зробленыя прадпрыемствам «Світанак».

«Гэтыя футболкі, безумоўна, з’яўляюцца агітацыйнай прадукцыяй – на іх нанесены слоган выбарчай кампаніі Аляксандра Лукашэнкі і адпаведны лагатып, які выкарыстоўваўся як на стадыі збору подпісаў, так і цяпер на стадыі агітацыйнай кампаніі», – адзначыў у размове з naviny.by юрыст кампаніі па назіранні за выбарамі «Права выбару-2015» Юрый Чавусаў.

Продаж гэтых футболак парушае ч.8 арт.48 Выбарчага кодэкса, у якой напісана, што грамадскія аб’яднанні, іншыя арганізацыі не маюць права аказваць матэрыяльную дапамогу ў падрыхтоўцы і правядзенні выбараў, за выключэннем унясення грашовых сродкаў у пазабюджэтны фонд і выбарчыя фонды кандыдатаў у прэзідэнты.

ЮВ, belsat.eu, паводле naviny.by

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ