Выбары ў Беларусі 2015

У Рызе невядомыя знішчылі выставу, прысвечаную Майдану

video

Латвійская паліцыя распачала крымінальную справу на хуліганаў, якія знішчылі выставу «Людзі Майдану» пад вокнамі ўраду.

Інцыдэнт адбыўся ў панядзелак 5 лістапада. Паводле словаў арганізатара выставы Сяргея Аляксеева, страта ад дзеянняў хуліганаў склала ад 25 да 30 тыс. еўраў. Адкрыццё выставы планавалася на 6 лістапада.
Самі ж хуліганы размясцілі ў інтэрнэце відэа, на якім бачна, як мужчына ў масцы перавярнуў два плакаты і сарваў сцяг «Правага сектару», а пасля яго разрэзаў. На відэа чутная гаворка на расейскай мове.

Паліцыя Латвіі атрымала фотаздымак аднаго з мужчынаў, што грамілі выставу. Карыстальнікі сацыяльных сетак пазналі яго, але хутка хуліган выдаліў профіль на Facebook.

НМ, belsat.eu, паводле delfi.lv

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ