Выбары ў Беларусі 2015

У Менску адбылося Шэсце нацыянальнага сцягу


А 17-й у Менску пачалася пратэставая акцыя. Прыхільнікі ігнаравання выбараў прайшліся пад нацыянальнымі сцягамі ад плошчы Свабоды да плошчы Якуба Коласа.

«Думаю, будуць адбывацца нейкія хаатычныя неарганізаныя акцыі. На гэтым усё», – даў свой прагноз на заўтра сустаршыня «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч.

Яго радуе факт, што збіраюцца людзі, якія адстойваюць свабоду свайго выбару. Але пакуль гэта не крытычная маса, мяркуе Зміцер Дашкевіч.

Паводле некаторых ацэнак, удзе у акцыі ўзялі да 2 тыс.асобаў.

18:23. Людзі не разыходзяцца. Спрачаюцца на тэму таго, што рабіць пасля закрыцця выбарчых участкаў 11 кастрычніка. Лідары апазіцыі ніякіх заклікаў выходзіць на Плошчу заўтра не агучвалі.

18:10. Акцыя заканчваецца «Малітвай за Беларусь!» Уладзімір Някляеў сваёй прамовай завяршае шэсце.

«Жыве Беларусь!» – крычыць натоўп. А таксама «Слава нацыі!» – «Смерць ворагам!»

Мікалай Статкевіч гаворыць пра заканчэння месячніка Свабоды.

«Альбо Лукашэнка зменіць законы, і верне тое, што скраў у народа, альбо мы забярэм гэта сілком!» – заявіў кандыдат на прэзідэнцтва ў выбарах 2010 года.

18:06. «Не быць скотам!» – прагучала з вуснаў Анатоля Лябедзькі.

18:03. Калона набліжаецца да плошчы Якуба Коласа.

Палітык Мікалай Статкевіч патлумачыў сэнс акцыі. Ён назваў мэтай шэсця «пашырэнне прасторы свабоды».

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ