Выбары ў Беларусі 2015

У Беларусі стартуе датэрміновае галасаванне

video

Прагаласаваць датэрмінова можна будзе цягам пяці дзён да 10 кастрычніка ўключна, з 10-й да 14-й і з 16-й да 19-й гадзіны.

Каб прагаласаваць, неабходна мець дакументы: пашпарт або даведкі органаў унутраных спраў аб страце пашпарта, для вайскоўцаў тэрміновай службы ваенны білет.

Калі пашпарту няма, бюлетэнь могуць выдаць на падставе пасведчання дзяржслужбоўца, студэнцкага білету, пенсійнага пасведчання з фотаздымкам або правоў кіроўцы.

Права прагаласаваць датэрмінова таксама дадзена выбарцам, якія ў дзень выбараў не маюць магчымасці знаходзіцца па месцы жыхарства. Больш пра правілы датэрміновага галасавання чытайце тут.

У Беларусі датэрмінова зазвычай галасуюць 20-30 % выбарнікаў. Падчас прэзідэнцкіх выбараў у 2010 годзе датэрмінова прагаласавалі 23,1 % выбарцаў.

Аднак паводле незалежных назіральнікаў і праваабаронцаў, датэрміновае галасаванне дае магчымасці для фальсіфікацыі вынікаў выбараў. Праз гэта падчас кожнай выбарчай кампаніі праваабронцы канстатуюць выпадкі ціску на вайскоўцаў, студэнтаў і дзяржслужбоўцаў, якіх змушаюць галасаваць датэрмінова.

Правабаронцы заклікаюць карыстацца мабільнай прыладай, якая дапаможа выяўляць парушэнні.

Сёлета за галоўную пасаду ў краіне пазмагаюцца чатыры кандыдаты: старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч, актывістка кампаніі «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч, кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка і старшыня Беларускай патрыятычнай партыі, вярхоўны атаман РГА «Беларускае казацтва» Мікалай Улаховіч.

Супраць прымусовага ўдзелу ў датэрміновых выбарах з відэазваротам выступіла Таццяна Караткевіч.

Выбары прызначаныя на 11 кастрычніка.

ДР, belsat.eu

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ