Выбары ў Беларусі 2015

«Ці выдаляць амбасадара?» У Польшчы абмяркоўваюць скандальную заяву расейскага дыпламата


Амбасадар Расеі пасля скандальнага выказвання даў тлумачэнні ў польскім МЗС.

У інтэрвю тэлеканалу TVN24 расейскі амбасадар у Варшаве Сяргей Андрэеў заявіў, што Польшча часткова вінаватая ў пачатку Другой сусветнай вайны. На яго думку, палітыка польскіх уладаў прывяла да катастрофы ў верасні 1939 года, бо на працягу 1930-х гадоў Польшча неаднаразова блакавала стварэнне антыгітлераўскай кааліцыі. Гэта выклікала вострую дыскусію ў польскім грамадстве.

«Патлумачыў, што гэта была няправільная інтэрпрэтацыя. Не меў на ўвазе таго, што Польшча нясе адказнасць за пачатак II сусветнай вайны. Меў на ўвазе, што палітыка польскага ўраду ў 1930-х гадах прывяла да катастрофы Польшчы. У інтэрвю, хіба, не быў такім дакладным, і гэта выклікала такую рэакцыю», – падае словы амбасадара пасля візіту ў МЗС выданне Onet.pl.

Ці выдаляць амбасадара?

На старонцы Цэнтру стратэгічнага аналізу з’явіўся артыкул былога дыпламата Вітольда Юраша, у якім эксперт разважае, як бы польскі бок мог адрэагаваць на спрэчныя заявы Сяргея Андрэева.

«Дакладна Расея мае на мэце справакаваць палітычную баталію ўнутры Польшчы – а лепей празмерна эмацыйную рэакцыі «Права і справядлівасці» (кансерватыўная партыя). Але гэта, відаць, малы фрагмент вялікай камбінацыі. Шмат гаворыць пра тое, што Крэмль вядзе перамовы з Захадам, у межах якога Масква ўзамен на дапамогу ў перамозе над «Ісламскай Дзяржавай», і тым самым узяцця пад кантроль сітуацыі з мігрантамі, атрымае як мінімум прызнанне анексіі Крыму і, а, магчыма, і заваёваў на Данбасе», – піша Вітольд Юраш.

Ён лічыць, што Расея можа адмыслова абвастраць стасункі з Польшчай, каб скампраметаваць палякаў у вачах саюзнікаў з ЕЗ і НАТО і выставіць русафобамі.

Магчыма, адным з лепшых выйсцяў было б байкатаваць расейскага амбасадара, а не высылаць. У такім выпадку было б трэба знізіць узровень кантактаў да кіраўнікоў аддзелаў міністэрстваў ці іх намеснікаў з адначасовым паведамленнем Маскве, каб яна сама зняла амбасадара.

НМ, belsat.eu

Tags:
ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ