Выбары ў Беларусі 2015

Цэнтрвыбаркам адхіліў скаргу Таццяны Караткевіч на Аляксандра Лукашэнку


Таццяна Караткевіч

Кандыдатка на прэзідэнцтва паскардзілася на тое, што ейны супернік у выбарчай гонцы ўжывае тыя ж самыя сімвалы, што і для агульнай прапаганды ідэі выбараў. А гэта ёсць выкарыстоўваннем адміністратыўнага рэсурсу. У прыватнасці, вядзецца пра лагатып, які нагадвае птушку з колерамі беларускага дзяржаўнага сцяга.

Цэнтрвыбаркам, аднак, не пагадзіўся з аргументамі кандыдаткі ды адхіліў скаргу. Зрэшты, як і просьбу аддаць ёй эфірны час на тэлебачанні, якім не скарыстаўся Лукашэнка. Фармальнаю падставай паслужыла тое, што ад самога Лукашэнкі не было пісьмовай заявы з адмоваю ад эфіру. Пра гатовасць аддаць свой час іншым кандыдатам ён казаў толькі вусна…

belsat.eu

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ