Выбары ў Беларусі 2015

«Шоу выбары»: чым можа скончыцца «ўсенароднае падтрыманне» і «элегантная перамога»

photo

dyktatary

Для выбараў, дзе дыктатары «малююць» сабе каласальны працэнты ў англійскай мове існуе тэрмін «show elections». «Белсат» высветліў, наколькі блізка Аляксандр Лукашэнка падабраўся да «чэмпіёнаў народнай любові» і да чаго прыводзяць перамогі на выбарах з вынікам большым за 80 %.

Прамыя выбары прэзідэнтаў як масавая з’ява існуюць фактычны паўстагоддзя і зазвычай атрымаць вынік вышэйшы за 70 % у дэмакратычным грамадстве амаль немагчыма. Ледзь ні адзіная інтрыга сёлетніх выбараў – ці атрымае дзейны кіраўнік краіны 80 %, або яму намалююць« троху меншую лічбу. Гэты парог Лукашэнка пераадольваў толькі аднойчы: у 2006 годзе ён афіцыйна набраў 83 %, але ягоныя вынікі заўжды былі блізкімі да гэтай лічбы – у 2010 гэта было 79, 7%, у 2001 – 75, 65%.

Прычыны арабскіх рэвалюцыяў. І рэвалюцыяў наагул

Каласальнае «народнае падтрыманне» і адсутнасць свабодных выбараў могуць стаць прычынай рэвалюцый.

Хосні Мубарак, які кіраваў Егіптам 30 год, быў вымушаны перадаць частку паўнамоцтваў 10 лютага 2011 пасля народных хваляванняў. на наступны дзень ён з’ехаў з краіны ў Шарм-эш-Шэйх, дзе трапіў пад хатні арышт. Яго неаднойчы судзілі і неаднойчы былы кіраўнік дзржавы чуў розныя выракі: то пажыццевае ўтрыманне пад вартаю, то 3 гады за карупцыю (пазней апраўданы) ды 3 за прысвойванне 14 мільёнаў долараў. Пажыццёвы тэрмін быў паспяхова абскарджаны, улічваючы стан здароўя былога лідара – у яго дыягназавалі рак страўніка. Апошні прысуд прагучаў у 2015 годзе, але Мубарак знаходзіцца пад вартай з 2011, таму лічыцца, што тэрмін ужо адсядзеў.

У кастрычніку 2009-га года, Зін аль-Абедин Бэн Алі быў абраны прэзідэнтам Тунісу з вынікам прыкладна 90 %. А ўжо ў студзені 2011-га года ў выніку масавых пратэстаў ён быў вымушаны бегчы з жонкай і дзецьмі ў Саудаўскую Аравію.

Муамар Кадафі ў выбарах не ўдзельнічаў, але ў лівійскіх медыях заўжды казалі пра поўнае падтрыманне з боку лівійскага народу. Аднак падчас рэвалюцыі дыктатара з жорсткасцю забілі.

Не ўдзельнічаў у выбарах і кіраўнік румынскай камуністычнай партыі Нікалаі Чаўшэску. Напярэдадні рэвалюцыі і свайго забойства ён быў упэўнены ў амаль стоадсоткавай падтрымцы.

У выбарах не ўдзельнічае і цэлая сямейная дынастыя, якая кіруе Паўночнай Карэяй з 1948 года, ад моманту ўтварэння краіны. Цяпер ва ўладзе Кім Чэн Ын, ён унук першага кіраўніка Кім Ір Сена і сын другога, Кім Чэн Іра.

Нурсултан Назарбаеў (Казахстан)

Нурсултан Назарбаеў

Найлепшы вынік: 98,7 % (1991)

Першы і да гэтага часу адзіны прэзідэнт Казахстана. Ён да апошняга падтрымліваў ідэю існавання СССР, нават не прыехаў у Белавежскую пушчу падпісваць пагадненні. Фенаменальны вынік звязаны з тым, што акрамя яго ў 1991 годзе не было ніводнага кандыдата. У 2010 годзе за ім быў афіцыйна замацаваны статус «Першы Прэзідэнт Рэспублікі Казахстан – Лідар нацыі», што пажыццёва пазбавіла яго ад крымінальнай адказнасці. Статус лідара падкрэслівае і вынік апошніх выбараў, якія адбыліся раней за ўсталяваны законамі тэрмін. Нурсултан Назарбаеў набраў 97,5% галасоў. І заступіў на пяты тэрмін. Паводле з Канстытуцыі, адна і тая ж асоба не можа быць абрана больш за два разы запар, але гэта не датычыць Першага Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан.

Іслам Карымаў (Узбекістан)

 

Іслам Карымаў

Лепшы вынік: 95,7 % (2000)

Займае другое месца (адстае ад Нурсултана Назарбаева на 1 дзень) па знаходжанні ва ўладзе сярод постсавецкіх краінаў. Старэйшы з кіраўнікоў краін былога СССР (77 гадоў). Прэзідэнт краіны з 1990 года. Як і ў Казахстане, існуюць пэўныя абмежаванні на прэзідэнцтва па часе. Канстытуцыя не дазваляе высоўваць кандыдатуру на выбарах прэзідэнту пасля двух тэрмінаў запар. Але ўлады Узбекістана патлумачылі гэта тым, што тэрмін у дадзеным выпадку азначае роўныя па працягласці перыяды. А ў 1995 тэрмін быў працягнуты праз рэферэндум да 2000 года. У 2002 адбыўся яшчэ адзін рэферэндум, які падоўжыў тэрмін кіравання да 7 гадоў. То бок, гэтыя тэрміны проса не лічацца.
Апошнія выбары прайшлі сёлета, Карымаў атрымаў 90,39% галасоў. Паводле дзейнага заканадаўства цяперашні прэзідэнт не мае права вылучацца на пасаду ў 2020 годзе, але лепш не загадваць.

Год таму ён выказаўся – «Я адзін з тых, хто падвяргаецца крытыцы за доўгае знаходжанне на пасадзе. Мяне крытыкуюць, а я не спыняюся. Мяне крытыкуюць, а я хачу працягваць працаваць. Што ў гэтым дрэннага?.. » Нічога не нагадвае?

Постсавецкая традыцыя

Выйграваць пампезна наагул хвароба постсавецкіх лідараў: Лявон Тэр-Петрасян, першы прэзідэнт Арменіі – 91 % у 1993, Аяз Муталібаў, першы прэзідэнт Азербайджана 98,5 % у 1991, два яго наступнікі, бацька і сын Аліевы набіралі па 98 і 87 адсоткаў адпаведна, першы прэзідэнт Грузіі Звіяд Гамсахурдзія набраў 87 %, але праз некалькі месяцаў быў адхілены ад улады і застрэліўся ў 1993 (або быў забіты). Яго пераемнік Эдуард Шэварнадзэ выйграваў з вынікам 82%, але праз тры гады адхілены ад улады пасля Рэвалюцыі ружаў.

Курманбек Бакіеў, які атрымаў прытулак у Беларусі, у 2005 годзе набраў на выбарах 89%. Ён стаў прэзідэнтам у выніку рэвалюцыі, папярэдні прэзідэнт набіраў па 95% двойчы. Сам Бакіеў уцёк з краіны таксама пасля рэвалюцыі 2010-га году.

Башар аль-Асад (Сірыя)

Башар Асад

Лепшы вынік: 97,29% (2000), 97,62% (2007)

Пасля смерці бацькі Хафеза Асада, які кіраваў краінай 29 год, да ўлады прыйшоў яго сын Башар Асад. Сірыйскі парламент змяніў канстытуцыю і знізіў мінімальны ўзрост кандыдатаў у прэзідэнты з 40 да 34 гадоў для спецыяльнага прызначэння на гэтую пасаду сына Хафеза. У 2000 Башар быў адзіным кандыдатам у бюлетэні і набраў 97,29 % праз рэферэндум. «Ці давяраеце вы кіраванне краінай Башару аль-Асаду да 2014 года?»- гучала пытанне, высунутае на галасаванне ўжо ў 2007 годзе. «Так» адказалі 97,62%. Апошнія выбары праходзілі ва ўмовах грамадзянскай вайны, якая працягваецца дагэтуль. Асад набраў 88,7% галасоў, але вынікі не прызналі краіны, якія падтрымліваюць апазіцыю. Расея выказала меркаванне, што на сто адсоткаў выбары не былі дэмакратычнымі, але з вынікам пагадзілася. Беларусь павіншавала з перамогай і выказала ўпэўненасць, што Сірыя ліквідуе крызіс і працягне «змагацца з тэрарызмам і замежным умяшанне ў яе ўнутраныя справы» пад кіраўніцтвам прэзідэнта Асада.

Чарльз Кінг (Ліберыя)

Чарльз Кінг

Лепшы вынік: 1560% (1927)

Чарльз Кінг у 1982 годзе быў занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса таму што з 15 000 зарэгістраваных выбарнікаў за яго прагаласавала 234 000 чалавек. Ён кіраваў краінай 14 годоў, а пасля стаў першым прадстаўніком Ліберыі ў ААН.

Тэадора Абіанг Нгема Мбасага (Экватарыяльная Гвінея)

Brasília - Presidente Lula recebe em audiência o Presidente da Guiné Equatorial, Teodoro Obiang Nguema .

Лепшы вынік: 97,85% (1996)

Тэадора Мбасага прыйшоў да ўлады ў 1979 годзе шляхам ваеннага перавароту і звяржэння дыктатарскага рэжыму ўласнага дзядзькі. З таго часу і кіруе краінай. На прэзідэнтскіх выбарах 1996 года ён быў адзіным кандыдатам і атрымаў амаль 98% галасоў. Апазіцыя ў той час байкатавала выбары. Калі не ўлічваць манархаў, караля Тайланда і каралеву Вялікабрытаніі, ён займае першае месца ў свеце па працягласці знаходжанні ў якасці кіраўніка дзяржавы сярод дзейных кіраўнікоў. КНДР узнагародзіла яго прэміяй Кім Чэн Іра ў 2013.

Роберт Мугабэ (Зімбабвэ)

Роберт Мугабэ

Пуцін і Мугабэ ў траўні 2015

Самы стары кіраўнік дзяржавы на планеце (91 год). Цягам свайго кіравання ператварыў адну з самых паспяховых краін Афрыкі ў царства жабрацтва, голаду і СНІДу. Але ў 2008 годзе яго пасада апынулася пад пагрозай: лідар апазіцыі Морган Цвангірай атрымаў 47,9 % галасоў, а дзеючы кіраўнік толькі 42,3 %. Вядома, як гэта здараецца ў дыктатарскіх краінах, у другім туры перамог Мугабэ. Пасля было падпісана гістарычнае пагадненне – Роберт Цвангірай заняў пасаду прэм’ер-міністра. Наступныя выбары засталіся таксама за Мугабэ (61% супраць 34% Цвангірай). З дыпламатычных дакумантаў, апублікаваных WikiLeaks, у 2008 годзе ў Мугабэ дыягнаставалі рак гартані. Лячэнне ён праходзіў у Сінгапуры, але афіцыйнага пацверджання няма дагэтуль.

Жак Шырак (Францыя)

Жак Шырак

Вынікі не заўжды сведчаць пра недэмакратычнасць краіны. Напрыклад Жак Шырак у 2002 годзе набраў ажно 82%. Праўда ў другім туры. У першым ён атрымаў толькі 20%. Амаль усе левыя партыі падтрымалі Шырака пад лозунгамі: «за злодзея, але не за фашыста» і «галасуй з прышчэпкай на носе». Пасля яго рэйтынг заставаўся нізкім, прыблізна 35 % падтрымання. Калі тэрмін скончыўся яго асудзілі на два гады ўмоўна і аштрафавалі на 1 еўра за злоўжыванне становішчам на пасадзе мэра.

Ліндан Джонсан

Ліндан Джонсан

Лепшы вынік у ЗША за 200 гадоў дэмакратыі: 61,05% (1964)

Амерыканцы за ўсю гісторыю абралі 44 прэзідэнта. Лепшы вынік паказаў Ліндан Джонсан у 1964 годзе.Ён набраў 61% і заступіў на пасаду кіраўніка пасля таго, як у 1963 забілі Джона Кенэдзі. У наступным годзе будзе прыняты акт аб грамадзянскіх правах, знішчыўшы расавую сегрэгацыю на поўдні ЗША і заснаваная дзяржаўная медычная страхоўка, што сурёзна паўплывала на вынік выбараў. Наступная пяцігодка засталася крывавай у памяці амерыканцаў. Джонсан павялічыў колькасць вайскоўцаў ва В’етнаме з 20 тыс. пры Кенэдзі да 540 тыс. напрыканцы прэзідэнцкага тэрміну. Памёр у 1973 годзе пасля трэцяга інфаркту.

Фактычна самым папулярным прэзідэнтам у гісторыі быў двойчы Барак Оўбама, за яго ў 2008-м прагаласавалі, у пераліку на агульнае галасаванне, 69 млн. выбарнікаў. Але пры тагачаснай яўцы гэта склала 53%.

ПГ для belsat.eu

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ