Выбары ў Беларусі 2015

«Расейская авіябаза? Хай будзе, мы з Расеяй вельмі вялікія браты!» (апытанка ў Бабруйску)

video

«Белсат» запытаўся ў жыхароў Бабруйску, як яны ставяцца да імавернага з’яўлення ў іх горадзе расейскай вайсковай авіябазы.

«Цалкам падтрымліваю прысутнасць расейскіх войскаў у нас у Беларусі. Нам так будзе спакайней», – адказаў мужчына.

Іншы жыхар Бабруйску таксама падтрымаў з’яўленне расейскай вайсковай авіябазы:

«Калі база будзе, то няхай яна будзе! Мы не супраць. Мы разам з Расеяй, вельмі вялікія браты».

Расейская вайсковая авіябаза можа пачаць функцыянаваць у Бабруйску ўжо ў студзені 2016-га года. Пра гэта паведаміла расейская «Независимая Россия».

Былы кандыдат на прэзідэнцтва Уладзімір Някляеў заклікаў прыходзіць 4 кастрычніка на плошчу Свабоды ў Менску на акцыю супраць расейскай вайсковай базы.

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ