Выбары ў Беларусі 2015

Праўда пра «эскадроны смерці»! На «Белсаце» – прэм’ера стужкі «Банда»

video

Аўтары стужкі выкарыстоўваюць шматлікія дакументы, архіўныя фота- і відэаматэрыялы, сустракаюцца са сведкамі падзеяў тых часоў. Фільм спрабуе адказаць на пытанне: чаму праўда пра акалічнасці знікнення журналіста і пра лёсы зніклых лідараў апазіцыі дагэтуль не высветленая?

«Сітуацыя, у якой Беларусь апынулася, сёння гэта лагічны вынік таго, што здарылася 16 гадоў таму», – упэўненая рэжысёрка стужкі Раіса Міхайлоўская.

У 1999–2000 гг. у Беларусі пры загадкавых абставінах знік былы віцэ-спікер Вярхоўнага Савету Беларусі Віктар Ганчар, грамадскі дзеяч і бізнесовец Анатоль Красоўскі, былы міністр унутраных справаў Юрый Захаранка ды тэлеаператар ОРТ Зміцер Завадскі.

Гэта адбылося напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, якія прайшлі 9 верасня 2001 г. Міжнародная супольнасць падазрае ў арганізацыі выкраданняў гэтых людзей працаўнікоў сілавых структураў Беларусі.

МЛ, belsat.eu

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ