Выбары ў Беларусі 2015

Прагнозы: Лукашэнка пераможа ў першым туры выбараў

video

Лукашэнка пераможа ў першым туры выбараў. Такія звесткі прыводзіць Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў» у сваім вераснёўскім апытанні.

Рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі вырас і складае цяпер 45,7 % (супраць чэрвеньскіх 38,6 %), Таццяны Караткевіч – 17, 9 %, Сяргея Гайдукевіча – 11,4 %, Мікалая Улаховіча – 3,6 %.

Але рэальныя вынікі залежаць ад яўкі, таму пры задэклараванай у апытанні яўцы 72,5 % вынікі выбараў маюць быць наступныя: Лукашэнка – 64 %, Караткевіч – 25 %, пры большай яўцы выбарцаў, за дзейнага прэзідэнта прагаласуюць 56 %, за Караткевіч – 22 %.

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ