Выбары ў Беларусі 2015

Балівійскае печыва: чарвівае як свежае


Печыва з безхрыбтовых? Ням-ням!

На харчовай ярмарцы ў сярэднебалівійскай Качабамбе прэзентавалі слодычы з гнаявых чарвякоў.

Гэтыя слізкія скручаныя чырвоныя стварэнні – апошняе, што асацыюецца з печывам, якое можна запрапанаваць гасцям да гарбаты. Аднак калі вы запрапануеце дэсерт з безхрыбтовых, паводле балівійскага рэцэпту, яны з’ядуць усю міску. І не дадуць веры, калі вы распавядзеце, з чаго яно было зроблена.

Балівійская сельская гаспадарка прадукуе 400 тон гнаявых чарвякоў штогод. Пасля іх засолкі і перамолкі атрымоўваецца 40 тон чарвяковай мукі, якую вырашылі пераэсансаваць мясцовыя кандытары. Чарвякі – далёка не адзіны складнік: у цеста ідзе пшанічная і кукурузная мука, і ўсё тое, што прынята дадаваць у класічнае печыва.

Але чарвяковая «разынка» робіць сваё: печыва ўжо стала гітом, і фермеры абяцаюць павялічыць вытворчасць чарвякоў налета. Напэўна, мала ёсьць у свеце іншага печыва з такой колькасцю бялка, кальцыю і іншых карысных элементаў, таму з будучыні варта чакаць экспарту балівійскіх прысмакаў у іншыя краіны. Вегетэрыянцам варта быць больш пільнымі цяпер і пра каве.

ДД, НМ, Belsat.eu

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ