Крыху пра айчынную эканоміку. А ў ёй аптымізм знаходзяць, бадай, выключна беларускія ўрадоўцы. Міністр Уладзімір Зіноўскі не верыць замежным адмыслоўцам і цвердзіць, што за апошнія месяцы назіраецца паступовая тэндэнцыя да паляпшэння.
У апошняй праграме з цыклу палітычных дыскусіяў, прысвечаных палітычнай кампаніі «Выбары-2015» у Беларусі, гутарка вядзецца пра магчымасць рэвалюцыі ды найбліжэйшыя перспектывы для нашай краіны.
Пытанне для кожнага патэнцыйнага выбарніка: ісці на галасаванне ці байкатаваць? Часу на роздум, як і да заканчэння палітычнай кампаніі «Выбары-2015», засталося зусім няшмат, толькі 9 дзён.
Салідарнасць не мае межаў, як і вольнасць. Менавіта «Свабода без межаў» – лозунг сёлетняй найбуйнейшай акцыі салідарнасці з Беларуссю ў свеце. І адбываецца яна менш як за дзвесце кіламетраў ад мяжы з нашай краіны – у Варшаве.
Кватаранты ў Менску – у дэфіцыце, прапановаў арэнднага жылля значна больш за попыт. Рух на гэтым рынку амаль прыпыніўся, эксперты звязваюць гэта ў тым ліку з цяжкай эканамічнай сітуацыяй у краіне ў цэлым.
Кандыдатка на прэзідэнцтва паскардзілася на тое, што ейны супернік у выбарчай гонцы ўжывае тыя ж самыя сімвалы, што і для агульнай прапаганды ідэі выбараў.