Выбары ў Беларусі 2015

На Глыбоччыне будуюць базу для турыстаў «у выглядзе крыжа Еўфрасінні Полацкай»


Глыбокае

Старшыня Глыбоцкага райвыканкаму распавядае, чым будзе прывабліваць турыстаў.

Пасля паездкі ў Глубокае расейскі блогер aquatek-filips напісаў узнёслы пост пад назвай «Як выглядае горад, у якім мэр – не злодзей», які выклікаў рэзананс у благасферы.

Старшыня Глубоцкага райвыканкаму Алег Морхат у размове з TUT.by кажа, што было прыемна прачытаць такую справаздачу госця з Расеі.

«Быў вялікі ўздым – маю працу і працу маёй каманды заўважылі. Прычым чужы чалавек, госць з іншай краіны. А сярод сваіх, на жаль, шмат недобразычліўцаў. І скаргі пішуць, і ананімкі. На мяне, у адрас маёй сям’і, калегаў», – кажа Алег Морхат.

Раней была праблема – не было, дзе размясціць турыстаў, дзеліцца старшыня Глыбоцкага райвыканкаму. Цяпер жа ёсць некалькі прыватных гатэляў ды 30 аграсядзібаў. У снежні Алег Морхат і ўвогуле анансуе фурор – адкрыццё аздараўляльна-турыстычнага комплексу ў вёсцы Пліса, у пабудову якога ўжо ўклалі $ 22 млн. Крамя знаходжання на беразе возера, кухні розных народаў і ўсякага роду забаваў чыноўнік называе яшчэ адну адметнасць комплексу:

«Цікавы архітэктурны праект аб’екту: зверху ён падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай».

Алег Морхат атрымаў папулярнасць у інтэрнэце не толькі дзякуючы хвалебнаму водгуку расейскага блогера. 18 ліпеня ён узяў удзел у конкурсе гарманістаў, дэбютаваўшы на сцэне.

НМ, belsat.eu

Tags:
ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ