Выбары ў Беларусі 2015

Менскі школьнік напаў на настаўніцу расейскай мовы і параніў яе нажом


Zrzut ekranu 2016-05-24 o 09.06.46

Інцыдэнт здарыўся 23 траўня ў гімназіі № 74 у Кастрычніцкім раёну Менску.

58-гадовую настаўніцу расейскай мовы і літаратуры Валянціну Уладзіміраўну закрылі ў адным з класаў.

Паводле Следчага камітэту, яна па тэлефоне паведаміла сваёй дачцэ, што адзін са старшакласнікаў некалькі разоў ударыў яе нявысветленым вострым прадметам, які следчыя пакуль не знайшлі.

Па адной з версіяў, быў не адзін нападнік, а чатыры. Трое хлопцаў трымалі яе, патрабавалі, каб яна прасіла прабачэння за здзекі над дзецьмі, адзін стаяў з нажом, піша «Еўрарадыё». Жанчына атрымала раненні, у тым ліку і ў шыю. Настаўніцу шпіталізавалі, прагнозаў аб стане ейнага здароўя медыкі не даюць – яна згубіла шмат крыві.

Пацярпелай спрабаваў дапамагчы настаўнік працы. Ён спрабаваў сякерай выламаць зачыненыя дзверы.

Падазраванага забралі ў міліцыю, на яго заведзеная крымінальная справа паводле артыкулу аб замаху на забойства.

Ахвяра здарэння – настаўніца вышэйшай катэгорыі, педагагічны стаж – 25 гадоў, вядзе платны гурток «Падрыхтоўка да ЦТ па расейскай мове» і факультатыў «Практычная стылістыка расейскай мовы».

ДР, belsat.eu

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ