Выбары ў Беларусі 2015

Крывавае аўташоў на Мальце: ахвярамі ДТЗ сталі 26 асобаў

video

Інцыдэнт адбыўся падчас штогадовага дабрачыннага аўтамабільнага шоу Paqpaqli Ghall-Istrina непадалёк ад міжнароднага аэрапорту Мальты.

Кіроўца аўтамабіля згубіў кіраванне і на вялікай хуткасці ўрэзаўся ў трыбуну з натоўпам гледачоў.

У выніку пацярпела 26 асобаў, у ліку якіх было і 6-гадовае дзіця. Стан трох траўмаваных медыкі ацэньваюць як крытычны.

Паводле арганізатараў, прычынай аварыі магла стаць тэхнічная няспраўнасць аўтамабіля, будзе праведзена следства.

ДР, belsat.eu

Tags:
ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ