Выбары ў Беларусі 2015

Фота дня: Лаўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізіцы

photo

Фізік Артур Макдональд - лаўрэат Нобэлеўскай прэміі

Нобэля па фізіцы прысудзілі канадскаму канадскаму фізіку Артуру Макдональду і японскаму навукоўцу Такаакі Кадзітэ.

Яны атрымалі ўзнагароду за адкрыццё асцыляцый нейтрына.

У панедзялак сталі вядомыя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне, якая была прысуджаная за распрацоўку метадаў барацьбы з паразітнымі хваробамі. Палову прэміі па медыцыне атрымалі Ірландзец Уільям Кэмпбэл і японец Сатосі Амура – за стварэнне авермектына, лека супраць элефантыязу. Другую палову ўзяла кітаянка Юю Ту – за адкрыццё артэмэтру, леку супраць малярыі. Абодва прэпараты сталі ў свой час сапраўднай рэвалюцыяй у медыцыне, і ўратавалі мільёны людскіх жыццяў.

Тым часам лаўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры стане вядомы 8 кастрычніка. Сёлета фаварытам лічыцца беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч, яе канкурэнты – японец Харукі Муракамі і кеніец Нгугі ва Тхіонга.

НМ, belsat.eu

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ