Выбары ў Беларусі 2015

Фота дня: беларускія лётчыкі трэнуюцца прызямляцца на шашы

photo

Беларускі Су-25

Вайсковы Су-25 ляціць над аэрадромным адрэзкам дарогі ў раёне вёскі Крысава, што на паўднёвым захадзе ад Менску.

Ад 22 да 24 верасня Міністэрства абароны ладзіць лётна-тактычныя вучэнні з удзелам 61-й знішчальніцкай базай ВПС і войскаў СПА. Адна з мэтаў вучэнняў – адпрацоўка выкарыстоўвання ў якасці запасных аэрадромаў адрэзкаў аўтамабільных дарог. Акрамя таго беларускія лётчыкі трэнуюцца знішчаць паветраныя цэлі, скідваць бомбы ды патрулююць дзяржаўную мяжу.

23 верасня прызямленне на дарозе адпрацоўвалі пілоты МіГ-29, Ан-26 і Су-25. Гэтая складаная задача, бо дарогі, у адрозненні ад аэрадромаў, не маюць сістэмаў навігацыі. «Для лётчыкаў гэта з’яўляецца найважнейшым фактарам падвышэння ўзроўню майстэрства, а таксама выпрацоўвання псіхалагічнай гатовасці выканаць баявую задачу падчас ажыццяўлення захадаў па разгрупоўкі авіяцыі», – паведамляе Міністэрства абароны.

МЛ, belsat.eu

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ