Выбары ў Беларусі 2015

Дэпутат Дзярждумы: ЗША імкнуліся «перабіць» выступ Пуціна навіной пра «ваду на Марсе»


Putin

Лукашэнка ў Нью-Йорку

«У цэлым выступ Пуціна – гэта, вядома, цэнтральны элемент пасяджэння Генасамблеі ААН, да яго быў прыкаваны першапачаткова вельмі вялікі інтарэс, і не выпадкова, што ЗША правялі гэтак істотную і беспрэцэдэнтную акцыю, як сумяшчэнне выступу Пуціна з прэс-канферэнцыяй у NASA, на якой было абвешчана, што на Марсе знойдзена вада, што стала, натуральна, «галоўнай сусветнай падзеяй» для ўсіх англамоўных СМІ «, – сказаў палітолаг, старшыня камітэта Дзярждумы Расеі па адукацыі Вячаслаў Ніканаў.

У агульнай дыскусіі на 70-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН выступіў і кіраўнік Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка гаварыў пра хаос і анархію, у якую пагрузіліся краіны пасля «каляровых» рэвалюцый і штучнай змены рэжымаў. Напрыканцы прамовы ён зрабіў рэверанс і ў бок сексуальных меншасцяў:

«Асабліва не падабаецца, калі нам прапануюць прызнаць пэўныя адступленні ад нормаў маралі і розныя сацыяльныя «навацыі» ў якасці натуральных. Не хачу паглыбляцца ў гэтую праблему. Баюся ўгразнуць, і потым падвергнуцца залішняй крытыцы, але так і хочацца пры гэтым спытаць: дзяцей хто нараджаць будзе? Мы зробім усё, што ад нас залежыць, каб нашы ўнукі, праўнукі і іх нашчадкі захавалі прынятыя народам маральныя каштоўнасці, добрыя традыцыі духоўнасці і культуры».

У Нью-Йорк Лукашэнка прыляцеў з малодшым сынам Колем. У Вялікім Яблыку першую асобу Беларусі сустракалі таксама беларускія эмігранты і Зянон Пазняк.

ДР, belsat.eu

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ