Выбары ў Беларусі 2015

Байкот выбарам!

video

Выбараў у Беларусі няма, а таму трэба іх ігнараваць. Аднак аднаго закліку да байкоту недастаткова – шэраг палітычных дзеячаў ужо падпісалі адмысловую дэкларацыю адмовы ад удзелу ў галасаванні. Да акцыі далучаюцца вядомыя беларусы, грамадскія актывісты ды журналісты, якія патрабуюць, каб улады правялі выбары паводле міжнародных стандартаў ды пад кантролем міжнароднай супольнасці.

СВЯТЛАНА КАЛІНКІНА, ШЭФ РЭДАКТАР ГАЗЕТЫ «НАРОДНАЯ ВОЛЯ»:

«Гэта азначае, што апазіцыя, калі яна сапраўды непапулярная сярод грамадства, гатовая прайграць пад кантролем міжнароднай супольнасці. А вось ці гатовы Аляксандр Лукашэнка пад гэтым кантролем перамагчы, мы і паглядзім».

Ад учора паставіць свой подпіс пад гэтым дакументам можна ў офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў Менску.
Гэтай магчымасцю ўжо скарысталіся актывістка і незалежная рэжысёрка Вольга Мікалайчык, апазіцыйныя палітыкі Мікола Статкевіч, Анатоль Лябедзька, Уладзімір Някляеў ды іншыя.

belsat.eu

Байкот выбарам!

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ