Выбары ў Беларусі 2015

«Аўтазак-агітатар» ездзіць па Менску і зазывае на датэрміновае галасаванне

video

Аўтамабіль без апазнавальных знакаў ды з гукаўзмацняльнай апаратураю калясіць па Менску. Відэа выклаў у «Facebook» адзін з карыстальнікаў сацыяльнай сеткі. «Мазаўскі» цяжкавік канструкцыяй вельмі прыгадвае аўтазак.

По городу колесит агитавтомобиль, утыканный громкоговорителями, и зазывает на досрочное голосование. Ох, не всех дурных война побила

Posted by Левковский Роман on 6 октября 2015 г.

Паводле праваабаронцаў з цэнтру «Вясна», такі ваяж можа быць легальным толькі пры ўмове, што гэта мабілізацыйная кампанія.

«Любая арганізацыя і палітычная партыя можа заклікаць грамадзянаў прыняць удзел у галасаванні, не кажучы, за каго яны мусяць прагаласаваць. Гэта называецца мабілізацыйнай кампаніяй. Няўрадавыя арганізацыі актыўна яе праводзяць. І калі нехта праводзіць мабілізацыйную кампанію, гэта нармальна. Іншая справа, калі гэта машына кандыдата, тады трэба высвятляць, чый гэты аўтамабіль», – гаворыць праваабронца Валянцін Стэфановіч.

У першы дзень датэрміновага галасавання паводле дадзеных назіральнікаў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» на выбарчыя ўчасткі прыйшлі 10 344 асобаў, а паводле пратаколаў ЦВК на 605 асобаў менш.

Таксама зафіксаваныя і першыя парушэнні: прымус ісці на датэрміновае галасаванне. Першымі на выбарчыя ўчасткі ідуць пенсіянеры ды студэнты. І калі першыя галасуюць датэрмінова са сваёй ініцыятывы, то навучэнцаў універсітэтаў на выбарчыя ўчасткі накіроўвае адміністрацыя ўстановаў.

Глядзіце таксама: Першы дзень галасавання: як журналістам заміналі размаўляць з выбарцамі, а студэнтаў прымушалі галасаваць (відэа)

Адсотак выбарчых участкаў, на якіх меў месца прымус да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні, складае 10,6 %.

ДР, belsat.eu

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ