Выбары ў Беларусі 2015

Ашмянак не пускалі ў дом да мужа, пакуль не наведаюць Нявесцінага каменя

video

У Ашмянах у мінулыя выходныя ўрачыста адкрылі помнік прыроды Нявесцін камень.

«Помніку, вядома, не адкрывалі. Ён (валун – заўв. belsat.eu) ляжыць на сваім месцы ўжо шмат стагоддзяў. Помнік гэты рэспубліканскага значэння. З ім звязана безліч паданняў і легендаў. А назву Нявесцін камень ён носіць такую, бо лічыцца, што дапамагае жанчынам у шлюбе і мацярынстве. Да яго прыводзяць і маленькіх дзетак, каб засцерагчы іх ад хваробы ці нават вылечыць», – распавяла rh.by дырэктар ашмянскай бібліятэкі Марына Белавус.

А вось зрабіць да яго падыход, усталяваць інфармацыйную шыльду, выдаць брашуру з паданнямі і легендамі пра гэты камень у краязнаўчага аматарскага аб’яднання «Знай край» атрымалася дзякуючы перамозе ў праекце «Тандэм».

«Падчас рэалізацыі праекту намі была праведзеная вялікая даследчая праца, у межах праекту зладзілі канферэнцыю «Валуны – маякі гісторыі», на якую запрасілі навукоўцаў з Акадэміі навук Беларусі. Ладзіліся этнаграфічныя экспедыцыі».

Экспедыцыі праходзілі ў вёсках, што месцяцца непадалёк ад «магічнага валуна». Вынікі этнаграфічнай экспедыцыі сабраныя ў адмысловай кнізе – «Нявесцін камень».

Знайсці дзіўны камень вельмі проста. Ён месціцца каля трасы Менск–Вільня», за пяць кіламетраў ад Ашмянаў.

«Мы там паставілі вялізны банер з інфармацыяй пра камень, так што абмінуць яго немагчыма. Каля Нявесцінага каменя заўсёды можна знайсці грошы, манеты, іншыя рэчы, якія пакідаюць людзі на знак падзякі. А вы ведаеце, што раней ува ўсіх навакольных вёсках і ў саміх Ашмянах нявесту не пускалі ў дом да мужа, пакуль яна не сходзіць да Нявесцінага каменя, – сказала дырэктарка бібліятэкі.

ЮВ, belsat.eu, паводле rh.by

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ