Выбары ў Беларусі 2015

«Асабісты капітал»: Скралі права на імя

video

Спадарыня Ірына ніколі не думала, што такое бывае: але яе заблакавалі на фотабанку за крадзеж фатаграфіі… якую дзяўчына сама ж на гэты фотабанк і запампавала. Толькі вось прадаць здымак Ірына хацела цяпер, а не атрымалася – выяву ўжо паспелі скрасці, распаўсюдзіць ды забыцца, ці ёсць у яе гаспадар.

Бачыш фотаздымак – пампуй, перасылай, выкарыстоўвай. Такім дэвізам карыстаюцца многія беларусы. І гаспадары фатаграфій ім не вельмі перашкаджаюць: у статыстыцы Вярхоўнага суда за ўсю гісторыю зафіксаваныя ўсяго дзве справы, звязаныя з аўтарскім правам у фатаграфіі.

Але юрысты сцвярджаюць, што хутка такой разбэшчанасці прыйдзе канец. Калі варта абараняць свае правы на фота і ці можна атрымаць за крадзены здымак прыстойную кампенсацыю? Адказы шукайце ў праграме «Асабісты капітал».

belsat.eu

ГЛЯДЗЕЦЬ ТАКСАМА
КАМЕНТАРЫ