Выбары ў Беларусі 2015

Выбарчая праграма 2015 Сяргей Гайдукевіч


Гайдукевіч – Моцная Беларусь! Паважаныя суграмадзяне! Дарагія беларусы! Перадвыбарчы штаб Сяргея Васільевіча Гайдукевіча, старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, сардэчна дзякуе ўсім, хто падтрымаў вылучэнне нашага лідара кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Мы ведаем, што грамадзянаў, якія хацелі падпісацца за Гайдукевіча значна больш, але па аб’ектыўных прычынах нашы актывісты не змаглі прыйсці да кожнага з Вас. Мы адчувалі вялікую падтрыманне, гэта дало неабходныя сілы і цяпер у выбаршнікаў ёсць магчымасць прагаласаваць за Сяргея Васільевіча Гайдукевіча. Наш кандыдат не абяцае, а прапануе канкрэтныя дзеянні для паляпшэння сітуацыі ў краіне і павышэння яе іміджу на міжнароднай арэне. Перадвыбарчая кампанія кандыдата на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Сяргея Васільевіча Гайдукевіча праходзіць пад лозунгам «За моцную Беларусь!». Асноўны слоган кампаніі – «Парадак у краіне, дастатак у доме». Бо ўсе мы хочам стабільнасці, росквіту, росту дабрабыту і сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Такое магчыма толькі ў Моцнай Беларусі, а Моцная Беларусь – гэта парадак у краіне, дастатак у доме! УНУТРАНАЯ ПАЛІТЫКА Гайдукевіч не раз’ядноўвае, а аб’ядноўвае людзей, і тым самым умацоўвае суверэнітэт і незалежнасць краіны, спрыяе фармаванню новых магчымасцяў для будучыні Беларусі. Гайдукевіч лічыць неабходным правесці бліжэйшыя парламенцкія выбары па змешанай прапарцыйна-мажарытарнай выбарчай сістэме з удзелам усіх канструктыўных сіл, настроеных на стваральную працу на карысць грамадзянаў і Беларусі. Гайдукевіч зробіць з чыноўнікаў – дзяржаўнікаў! Беларусі патрэбныя не клеркі, а людзі з дзяржаўным мысленнем, ініцыятыўныя кіраўнікі, а не людзі, якія баяцца страціць «цёплае» крэсла. Дзяржаўнік ўсведамляе ўсю асабістую адказнасць перад Айчынай, адказвае за свае дзеянні і не баіцца праяўляць ініцыятыву на карысць Радзімы. Гайдукевіч за пашырэнне паўнамоцтваў мясцовых органаў самакіравання і прыцягнення ў грамадска-палітычнае жыццё ўсіх зацікаўленых грамадзянаў. Гайдукевіч ведае, якія рэформы і пераўтварэнні патрэбныя краіне. Палітычны і кіраўніцкі вопыт кандыдата дазволіць правесці курс зменаў без узрушэнняў. Гайдукевіч за моцную прававую дзяржаву, дзе паняцці Свабода, Закон і Парадак – не пустыя словы. Гайдукевіч катэгарычна супраць авантурызму ў палітыцы, таму што ведае: любы эксперымент у палітыцы – гэта эксперымент на людзях. Гайдукевіч вітае плюралізм інтарэсаў ды ідэалогіяў, выступае за палітычную канкурэнцыю, свабоду гандлю да паважае асабістую свабоду. Гайдукевіч абапіраецца на гістарычны досвед свайго народа, не дзеліць гісторыю, не гуляе з гісторыяй і не ваюе. Даражыць і паважае, усведамляе, што гісторыя – у будучыні. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЯ БАЗА Гайдукевіч і Ліберальна-дэмакратычная партыя заўсёды абаранялі і будуць абараняць эканамічныя інтарэсы нашай краіны. Гайдукевіч не прымае сітуацыі, калі заробкі растуць, а рэальны даход грамадзянаў падае. Неабходна рэальнае павышэнне даходаў насельніцтва з ростам цэн і недапушчэнне перыядаў рэзкага падзення рэальнага ўзроўню жыцця людзей. Патрэбнае набліжэнне мінімальнага памеру аплаты працы да пражыткавага мінімуму. Гайдукевіч за давядзенне сацыяльнай (мінімальнай) пенсіі да ўзроўню пражыткавага мінімуму і адраджэнне працоўнай пенсіі, у перспектыве персаніфікацыя пенсійных рахункаў і развіццё сістэмы недзяржаўнага пенсійнага забеспячэння. Гайдукевіч лічыць неабходным сур’ёзна павысіць узровень сацыяльных гарантыяў непрацаздольным, асабліва інвалідам і дзецям. Маладыя сем’і павінны адчуваць падтрыманне дзяржавы не на словах, а на справе. Жытло – па даступных цэнах, а праца – за годны заробак. Гайдукевіч спыніць адток з краіны маладых спецыялістаў у розных сферах жыццядзейнасці шляхам павышэння аплаты іх працы. Перспектыва павышэння заробку згодна выслузе гадоў не выклікае імпэту ў маладых спецыялістаў, а толькі правакуе іх на выезд з краіны. Гайдукевіч бачыць галоўнай задачай у развіцці эканомікі – пераход да эканамічнага росту на аснове стымулявання развіцця легальнага сектара эканомікі, здольнага забяспечыць напаўненне бюджэту, і выцяснення ценявы эканомікі. Эканамічнага росту не можа быць без інвестыцыяў. Але інвестыцыяў не будзе без стварэння эфектыўнага ўласніка, які зацікаўлены ў доўгатэрміновым развіцці прадпрыемства, а не «праяданні» даходаў ад яго. Гайдукевіч за развіццё прыватнай ініцыятывы і акажа ўсялякую падтрыманне ў развіцці малога і сярэдняга бізнесу. Бізнес – матор эканомікі. Ужо цяпер мы прапануем з улікам эканамічнай сітуацыі ў мэтах стымулявання развіцця сярэдняга і малога бізнесу перадаць пустуючыя адміністрацыйныя памяшканні прадстаўнікам сярэдняга і малога бізнесу, вызваліўшы іх ад арэнднай платы на 3 гады. Гайдукевіч ведае, што краіне патрэбная высокая якасць і эфектыўнасць адукацыі, яе практычная жыццёвая накіраванасць. Адукацыя павінна адпавядаць патрэбам асобы, грамадства, краіны. Гайдукевіч ведае аб праблемах прадпрыемстваў, якія скочваюцца ўсё ніжэй і ніжэй паводле якасці прадукцыі, яе рэнтабельнасці, як на ўнутраным, гэтак і на вонкавым рынку, шэраг вытворчасцяў проста працуюць на забіўцы складоў. Таму неабходная мадэрнізацыя і падтрыманне, але тых вытворчасцяў якія рэальна могуць канкураваць. Хопіць укладваць казачныя грошы ў заведама слабыя прадпрыемствы. Гайдукевіч – за якасную медыцыну і стан здароўя нацыі, ахова здароўя нацыі – найважнейшая задача кіраўніка краіны. У камандзе Гайдукевіча прафесіяналы, людзі справы, кіраўнікі паспяховых прадпрыемстваў, спецыялісты ў дзяржкіраванні, якія ведаюць, што трэба рабіць, каб эканоміка краіны развівалася. Але пры гэтым Гайдукевіч і яго каманда разумеюць, што папулізм і пустыя абяцанні зараз не прымальныя, патрэбна штодзённая планамерная работа ўсіх нас на карысць краіны. ЗНЕШНЯЯ ПАЛІТЫКА Гайдукевіч ведае, што жыццёва неабходна ўтрымліваць парытэт паміж Захадам і Усходам, быць своеасаблівай усходнеславянскай Швейцарыяй. Выразна разумее, што Захад – наш Партнёр, а Расея – Саюзнік. Нельга дзяліць нашу краіну па Заходняй ці Усходняй паралелі, нельга імкнуцца да таго, каб Беларусь стала Усходнім або Заходнім рубяжом. Гайдукевіч усведамляе, што працэсы глабалізацыі ды інтэграцыі патрэбныя для эканамічнага развіцця, але каб не апынуцца пад больш моцнай краінай, неабходнае захаванне нацыянальнай культуры, традыцыяў, духу. Беларусь павінна быць суверэннай, незалежнай дзяржавай, нават у часы СССР мы мелі сваё прадстаўніцтва ў ААН. Гайдукевіч будзе праводзіць па-сапраўднаму шматвектарную палітыку, мы павінны выбудоўваць узаемавыгадныя адносіны з усімі краінамі і на Захадзе, і на Усходзе. Сяброўства з Захадам не ідзе ў разрэз з сяброўствам з Усходам, бо галоўнае – нацыянальныя інтарэсы. Гайдукевіч за адмену санкцыяў. Ніколі санкцыі і абмежаванні не спрыялі развіццю ўзаемаадносінаў! Прыйшоў час рабіць крокі насустрач адзін аднаму. Гайдукевіч зробіць Беларусь моцным і надзейным мостам паміж Захадам і Усходам, Поўднем і Поўначчу. Гайдукевіч за стварэнне адзінай эканамічнай прасторы ад Лісабона да Уладзівастока. Гайдукевіч не дзеліць Еўропу па Беларусі, бо мы – неад’емная частка еўрапейскай цывілізацыі. Разам з тым, з Расеяй у нас заўсёды было больш адносінаў. Так гістарычна складваліся партнёрскія сувязі, гэта наша гісторыя. Гайдукевіч падтрымлівае інтэграцыйныя працэсы на постсавецкай прасторы. І Расея, і Украіна і Казахстан – нашыя браты. І развіццё ўзаемаадносінаў паміж нашымі краінамі гэта вялікі плюс. Разам з тым, любыя інтэграцыйныя ўтварэнні, у тым ліку і з Расеяй павінны быць толькі раўнапраўнымі і ўзаемавыгаднымі. Гайдукевіч упэўнены, што ўтрымацца ў Цэнтры, перастаць кідацца паміж Захадам і Усходам можа толькі Моцная Беларусь, якой кіруюць дзяржаўнікі з яснай і выразнай пазіцыяй. Шлях у нас адзін – да Беларусі! Развіваць і ўмацоўваць краіну! Вось для гэтага нам патрэбныя партнёрскія адносіны з Захадам і саюз з Усходам, а не для вырашэння нейкіх амбіцыяў. Падтрымліваючы Сяргея Васільевіча Гайдукевіча, Вы падтрымліваеце шматтысячную каманду аднапартыйцаў. Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі аб’ядноўвае 50 тысяч грамадзян, гэта самая магутная палітычная сіла рэспублікі. Нашы актывісты працуюць у розных сферах, дзе зарэкамендавалі сябе, як адказныя і прафесійныя работнікі ў дзяржаўных органах мясцовай адміністрацыі, медыцыне, адукацыі, бізнесе і ваеннай справе. Чуем кожнага, ведаем аб праблемах не па чутках і маем бясцэнны вопыт. З моманту здабыцця незалежнасці, мы паслядоўна ўмацоўваем падмурак краіны, старанна робім свой унёсак, бо ведаем, як лёгка разбураць і цяжка будаваць. Гайдукевіч – Моцная Беларусь, а Моцная Беларусь – парадак у краіне, дастатак у доме!