Першы прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь, атрымлівае пенсію прэм’ер-міністра. Нарадзіўся 10 чэрвеня 1936 году ў вёсцы Канюшаўшчына Наваградскага ваяводства, цяпер Валожынскі раён Менскай вобласці. Інжынер паводле адукацыі, узначальваў Менскі станкабудаўнічы завод, заслужаны машынабудаўнік Беларусі (1978). Далей хутка ўзышоў па партыйнай лесвіцы і ўзначаліў Савет Міністраў БССР. Першы прэм’ер-міністр незалежнай Беларусі (1990-94). Непаслядоўны прыхільнік рынкавых пераўтварэнняў: прыняўшы найбольш […]